Вёска
Сцяпкова
± |
Сцяпко́ва — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 11 кіламетраў на поўдзень ад Оршы і за 1 кіламетр на ўсход ад аўтамагістралі Санкт-Пецярбург—Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Месціцца на левым беразе ракі Хватаўкі.
Гісторыя
Згадваецца ў 1643 як вёска ў Казловіцкім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3].
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Белтэлекам
- ↑ Белпошта
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 172v.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.