Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1945 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | парашковая металургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў (нар. 23 красавіка 1945, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», 1967; аспірантура, 1974).
Працаваў на Барысаўскім эксперыментальным заводзе мебельнай фурнітуры «Пралетарскі молат» (1968—1971, інжынер-канструктар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», з 1980 — загадчык кафедры, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; парашковая металургія; кампазіцыйныя матэрыялы; машынабудаванне.
Узнагароды
Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1989), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981, 1982), Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2015) і інш.
Зноскі
Літаратура
- Клімянкоў Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Клименков Степан Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 77.