Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык (нар. 8 студзеня 1943, в. Азярцо, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызацыі праектавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, спецыяльнасць «Радыёфізіка і электроніка», 1966), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (аспірантура, 1971).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, кафедра інфарматыкі і камп’ютарных сістэм, з 1984 — загадчык кафедры, у 1990—2012 — дэкан факультэта).
Спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызацыі праектавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Узнагароды
Медаль СССР «За працоўную адзнаку» (1986), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2003) і інш.
Бібліяграфія
- Теория, методы, программные средства автоматизированного проектирования элементов микроэлектронных структур : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.12 / Мулярчик Степан Григорьевич. — Москва, 1988.
- Вычислительная электроника / С. Г. Мулярчик. — Минск, 2003.
- Численное моделирование микроэлектронных структур / С. Г. Мулярчик. — Минск, 1989.
- The construction of an algebraically reduced system for the acceleration of preconditioned conjugate gradients / Volkov V. I. [et al.] // Journal of Computational and Applied Mathematics. — 1996. — Vol. 70, № 2. — Р. 189—200.
Зноскі
Літаратура
- Бараноўскі П. М. Мулярчык Сцяпан Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 24—25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Мулярчик Степан Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 263—264.
- Мулярчик Степан Григорьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Минск, 2001. — С. 200—201.