Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сямён Давыдавіч Камінскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Антонавіч Сянкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 (24) снежня 1867 |
||||||
Смерць | студзень 1942 (74 гады) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | урач, медыцынскі адміністратар |
Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец (1867 — 1942) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя[1]. Народны камісар аховы здароўя БССР з кастрычніка 1920 па 6 лістапада 1921.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1867 годзе ў г. Сакалове ў Расіі. У 1893 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[1].
З 1893 па 1909 год загадваў земскай бальніцай ў м. Мсціж Барысаўскага павета, у лістападзе 1909 года займаў пасаду лекара для камандзіровак пры мінскім губернскім урачэбным аддзяленні. З 1909 года загадваў медыка-санітарным бюро пры губернскім медыцынскім савеце, з 1910 года займаў пасаду санітарнага ўрача мінскага губернскага ўрачэбнага аддзялення, з верасня 1913 года — адначасова памочніка мінскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].
С. В. Балкавец удзельнічаў у правядзенні першага губернскага з’езда ўрачоў (1908), у 1912 годзе — ва Усерасійскім з’ездзе бактэрыялогіі і санітарных урачоў, у ліпені 1913 года — у з’ездзе каўказскіх урачоў і прыродазнаўцаў, у красавіку 1917 года дэлегаваны на Пірагоўскі з’езд урачоў у Маскве[1][2].
У студзені 1919 года ўвайшоў у раду калегіі і ўзначаліў аддзел мінскага губернскага аддзела аховы здароўя.
З надыходам польскіх вайсковых частак у кастрычніку 1920 года камісарыят эвакуіравалі ў Рослаўль[3]. Камісарам аховы здароўя БССР часова прызначаны С. В. Балкавец (1867—1942), які ўзначальваў лячэбны аддзел Народнага Камісарыята аховы здароўя БССР у ліпені-жніўні 1920 года, а затым санітарна-супрацьэпідэмічны аддзел[1].
У 1922—1923 гадах Сцяпан Варфаламеевіч з’яўляўся галоўным урачом Мінскай гарадской амбулаторыі, з 1923 года ўрачом цэнтральнай паліклінікі г. Мінска, членам Праўлення і бібліятэкарам Навуковага таварыства мінскіх урачоў[1].
С. В. Балкавец — выбітны дзеяч земскай медыцыны, ён заклаў падмурак для станаўлення і фарміравання прынцыпаў дзейнасці органаў аховы здароўя рэспублікі[1].
Сям’я
Меў сына Аляксандра Сцяпанавіча Балкаўца (? — сакавік 1929).
Навуковая і педагагічная дзейнасць
У пачатку 1920-х гадоў С. Балкавец выкладаў у Мінскай савецкай акушэрскай школе[4].
Аўтар больш за 40 артыкулаў і падручніка для сясцёр міласэрнасці «Агульная і прыватная паталогія»[1].
Асобныя творы
- Организация борьбы с чумой в г. Одессе / [Губ. сан. врач С. Балковец]. - Минск : паровая типо-лит. В. и И. Тасьман, [1910]. - 25 с.
- Холерная эпидемия 1910 г. в Минской губ. (1911)
- Общая и частная патология: Конспект для слушательниц Курсов сестер милосердия, сост. по прогр. Крас. креста / Д-р С. Балковец. - Минск : Губ. тип., 1915. - 70 с.
- Первые шаги советского здравоохранения в Белоруссии : (воспоминания участника)(1929)
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Балковец Степан Варфоломеевич Архівавана 4 снежня 2020. (руск.)
- ↑ Беляцкий Д. П. // Здравоохранение Белоруссии. — 1975. — № 9. — С. 59-61.
- ↑ НАРБ ф. 46, воп.1, т. 1, спр. 15, л. 41.
- ↑ Становление среднего медицинского образования в минске в первые годы советской власти (1920—1924) (руск.)
Літаратура
- Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001.
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006.
- Библиотеки и распространение научных знаний в Беларуси (ХVI-ХХ вв.)