Сцяпан Антонавіч Жабінскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, журналіст, мемуарыст, палітычны актывіст |
Дата нараджэння | 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1975 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
![]() |
Сцяпан Антонавіч Жабінскі (1894, в. Рудаўка, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — 1975) — рэдактар, грамадскі дзеяч.
Жыццяпіс
![](../I/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D1%96_%D1%81%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E-%D1%80%D1%8D%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%9E.jpg.webp)
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У 1914—1917 гадах у дзеючай Рускай імператарскай арміі. У 1920 годзе старшыня Свіслацкага валаснога рэўкама.
З 1923 года член КПЗБ. Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. На «працэсе 45-ці» асуджаны да 4 гадоў зняволення, вывалены 1 студзеня 1927 года. Пасля вызвалення прыняў рашэнне аб выездзе разам з сям’ёй у БССР. У канцы 1927 года быў прыняты на працу ў газету «Звязда», атрымаў пасаду загадчыка сектара замежнай інфармацыі, часам выступаў з публікацыямі на старонках газеты. У першыя дні лютага 1933 года быў пераведзены на працу ў прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КПБ.
Арыштаваны 20 лістапада 1933 года ў Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 года як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.6.1936 года.
У пасляваенны час жыў у Віцебску. Напісаў успаміны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956 года. Асабовая справа С. Жабінскага № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творы
- Начало пути // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.