Сцяпан Пуціла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
Асабістыя звесткі | |||||||
Імя пры нараджэнні | Сцяпан Аляксандравіч Пуціла | ||||||
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1998 (25 гадоў) | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Жыццё | Беларусь, Польшча | ||||||
Род дзейнасці | журналіст, відэаблогер | ||||||
Вэб-сайт | nexta.tv | ||||||
Канал на YouTube | |||||||
Назва канала | NEXTA | ||||||
Гады актыўнасці | 2015 — цяперашні час | ||||||
Жанр | палітыка, грамадства | ||||||
Падпісанты | 657 000 (чэрвень 2022) | ||||||
Калектывы | NEXTA | ||||||
Кнопкі
|
Сцяпан Аляксандравіч Пуціла (псеўд. Сцяпан Святлоў, нар. 27 ліпеня 1998 г. у Мінску) — беларускі журналіст, аўтар папулярных грамадска-палітычных каналаў у Беларусі з агульнай назвай «NEXTA»[1].
Біяграфія
![](../I/Stsiapan_Putsila_at_the_Sakharov_Prize_award_ceremony.png.webp)
Сын журналіста Аляксандра Пуцілы, які раней працаваў спартыўным каментатарам Белтэлерадыёкампаніі, а пасля аглядальнікам спартыўных навін на тэлеканале «Белсат» у Польшчы[2].
Вучыўся ў Сеніцкай сярэдняй школе імя Янкі Купалы[3], пасля чаго скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пазбаўлены афіцыйнага статусу навучальнай установы. Пра сваю альма-матар Сцяпан Пуціла сказаў[4]:
![]() |
Для мяне асабіста Ліцэй – час пачаткаў. Там я пачаў здымаць першыя (не)сур’ёзныя відэа — старажылы абавязкова будуць памятаць супершоу «Банкі цягнуць»; пачаў займацца журналістыкай – выдаў нават некалькі нумароў культавай газеты «Трыкутнік»; пачаў займацца музыкай. Вынікам нашай з сябрамі працы сталі песні гурта NEXTA — «Выбора нет» ды «Феерверк». | ![]() |
Атрымаў вядомасць па назве свайго Ютуб-канала, стаў адным з самых папулярных беларускіх грамадска-палітычных блогераў. У лютым 2018 года супраць Сцяпана Пуцілы спрабавалі завесці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» за ролікі на YouTube, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусь[5].
У сакавіку 2019 атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча[6].
Жыве ў Польшчы[7], дзе скончыў вучобу. З восені 2018 года вядзе праграму інфармацыйна-забаўляльную праграму «Суб’ектыў» на тэлеканале «Белсат»[8].
У 2020 годзе Пуціла разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху атрымаў прэмію Сахарава[9].
3 мая 2023 года Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў Пуцілу да 20 гадоў калоніі[10].
Публічная дзейнасць
Публічную дзейнасць пачаў у кастрычніку 2015 года, стварыўшы канал NEXTA на YouTube. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»[11]. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў[12]. Першае відэа — песня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкоту[13]. Спецслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся[14].
У 2017 годзе ўдзельнічаў у некалькіх акцыях пратэсту, у тым ліку ў родапачынальніку Маршаў недармаедаў — «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага 2017 года, з якога вёў стрым-трансляцыю ў Periscope. Выпусціў некалькі відэаролікаў, прысвечаных пратэстам у Беларусі[14].
З восені 2018 года актыўна вядзе канал у Telegram[7]. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны[15]. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з МУС Беларусі[16]. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA[17], аднак блогер гэтую заяву абвергнуў[18].
З верасня 2018 года робіць праграму «Суб’ектыў» для тэлеканала «Белсат»[19].
Фільмаграфія
- 2019: Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы
- 2020: Лукашэнка. Над прорвай у хлусні на YouTube
- 2021: Лукашэнка. Залатое дно на YouTube
- 2021: Залатое дно 2: У Цені дыктатара на YouTube
- 2022: Залатое дно 3. Ганебны фінал Лукашэнкі на YouTube
- 2022: Польшча. Салідарнасць у крыві на YouTube
- 2023: Пуцін. Па шляху Гітлера на YouTube
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ NEXTA в других соцсетях и сервисах
- ↑ Бацька відэаблогера NEXTA, якога западозрылі ў абразе Лукашэнкі: Кішка тонкая, каб нас запалохаць
- ↑ Степан Светлов — Краткая информация
- ↑ Коласаўскаму ліцэю — 29. Блогер NEXTA ды іншыя выпускнікі — пра сваю альма-матар. 14 студзеня 2019
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Блогер Nexta атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча
- 1 2 «90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA. 22 мая 2019
- ↑ Суб’ектыў на «Белсаце»
- ↑ «На их стороне правда». Премию Сахарова за 2020 год получила белорусская оппозиция
- ↑ Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу . Новы Час (18 мая 2023).
- ↑ Пра канал NEXTA на YouTube
- ↑ Их ждёт смертная казнь
- ↑ Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту
- 1 2 «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019 Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ NEXTA Lite
- ↑ Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі
- ↑ На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі
- ↑ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае
- ↑ belsat.eu