Сцяг Эфіопіі - яе афіцыйны дзяржаўны знак (нараўне з гербам і гімнам). Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй - зялёнага, сярэдняй - жоўтага і ніжняй - чырвонага колеру. У цэнтры сцяга размешчаны герб Эфіопіі, які ўяўляе сабой залатую пяціканцовую зорку з пяццю разбежнымі ад яе прамянямі у блакітным круглым шчыце. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2.
Апісанне
У сваім сучасным выглядзе прыняты 6 лютага 1996 года. Сіні колер сцяга Эфіопіі сімвалізуе свет, пентаграма — адзінства народаў Эфіопіі. Першапачатковы сімвалізм колераў адлюстроўваў хрысціянскія дабрадзеі. У афіцыйным знешнім сімвалізме зялёны ўвасабляе урадлівасць, працу і развіццё, жоўты — надзею, справядлівасць і роўнасць, чырвоны — ахвярнасць і гераізм у імя свабоды і роўнасці.