Уоліс і Футуна
Францыя


Афіцыйны сцяг (Сцяг Францыі)
з 5 красавіка 1887



Неафіцыйны сцяг з 1985
Прапорцыя 2:3
Альтэрнатыўны варыянт неафіцыйнага сцяга Уоліс і Футуна

Афіцыйным сцягам астравоў Уоліс і Футуна з'яўляецца нацыянальны сцяг Францыі, бо яны з'яўляюцца заморскай абшчынай Францыі.

Сцяг Уоліс і Футуна ўяўляе сабой чырвонае палатно з чатырма роўнабаковымі трохвугольнікамі, якія перасякаюцца пад прамым вуглом. Сцяг Францыі, аддзелены ад астатняй вобласці вузкай белай паласой, займае верхні левы вугал. У альтэрнатыўным варыянце выкарыстоўваецца вялікі белы лапчасты крыж (трохі зрушаны ўніз адносна цэнтра сцяга). Чырвоны колер на сцягу сімвалізуе адвагу, белы — чысціню ідэалаў. Чатыры трохвугольніка сімвалізуюць уладу трох каралёў і французскага адміністратара[1].

Альтэрнатыўны неафіцыйны варыянт падобны на сцяг, які выкарыстоўваецца каралём Увеа.

На ўсіх афіцыйных мерапрыемствах выкарыстоўваецца французскі сцяг.

Зноскі

  1. Wallis and Futuna (France). Flags of the World. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 4 ліпеня 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.