Узбекістан | |
---|---|
Зацверджаны | 18 лістапада 1991 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Узброеных сіл Узбекістана |
|
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Узбекістана — разам з гербам і гімнам — з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 18 лістапада 1991 г.
Апісанне
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Узбекістан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох гарызантальных палос насычанага блакітнага, белага і насычанага зялёнага колераў ва ўсю даўжыню сцяга.
Даўжыня сцяга складае 250 см, шырыня — 125 см. Блакітная, белая і зялёная поласы роўныя па шырыні. Шырыня кожнай паласы роўная 40 см. Па краях белай паласы, размешчанай у сярэдзіне сцяга, праходзяць чырвоныя стужкі шырынёй у 2,5 см кожная.
На верхняй блакітнай частцы сцяга на пярэднім і адваротным баках, ля тронка намаляваны белы паўмесяц і побач з ім 12 белых пяціканцовых зорак.
Паўмесяц і зоркі ўпісваюцца ў прамавугольнік памерам 75 х 30 см, які размяшчаецца па гарызантальнай восі верхняй блакітнай паласы.
Паўмесяц размяшчаецца вертыкальна канцамі ад тронка і ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 30 см на адлегласці 20 см ад тронка. Зоркі ўпісваюцца ў акружнасць дыяметрам 6 см. Адлегласць паміж акружнасцямі 6 см. Зоркі размяшчаюцца па вертыкалі і гарызанталі ў наступным парадку: тры зоркі — у верхнім шэрагу, чатыры — у сярэднім і пяць — у ніжнім. Ніжні шэраг зорак размяшчаецца ад ніжняга краю паўмесяца на адлегласці 3,5 см.
Нябесна-блакітны колер на сцягу — сімвал блакітнага неба і чыстай вады. Белы колер — сімвал міру і чысціні. Зялёны колер — увасабленне прыроды.
Чырвоныя сімвалы — жыццёвыя сілы, сімвал жыцця.
На сцягу Узбекістана 12 зорак. 12 азначае 12 зорных месяцаў.
Гл. таксама
- Сцяг Узбекскай ССР
- Герб Узбекістана
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Узбекістана