Сент-Люсія | |
---|---|
Зацверджаны | 22 лютага 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Дзяржаўны сцяг Сент-Люсіі — прыняты 22 лютага 2002 года.
Дзяржаўны сцяг Сент-Люсіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчаны дзве трохвугольныя фігуры залатога і чорнага колераў. Сімвалічна гэта спалучэнне азначае востраў, акружаны морам.
Нябесна-блакітны колер сцяга — сімвал вернасці, а трохвугольнікі, накіраваныя ўгару — дзве горы вулканічнага масіва Пітон (Грос-Пітон і Пці-Пітон), якія з'яўляюцца афіцыйным сімвалам Сент-Люсіі — адлюстроўваюць надзеі і спадзяванні народа.
Жоўты трохвугольнік пазначае сонца. Чорны трохвугольнік, акантаваны белымі палосамі — мірнае суіснаванне людзей чорнай і белай расы, якія жывуць і працуюць у адзінстве.
Гістарычныя сцягі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.