Сальвадор | |
---|---|
Дзяржаўны, ваенны і ваенна-марскі сцяг. |
|
Зацверджаны | 17 мая 1912 |
Прапорцыя | 189:335 |
Грамадзянскі марскі і альтэрнатыўны дзяржаўны сцяг. |
|
Прапорцыя | 3:5 |
Дзяржаўны сцяг Эль-Сальвадора — прыняты 17 мая 1912 года.
Дзяржаўны сцяг Сальвадора ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох палос: сіняй, белай і сіняй. У цэнтры сцяга размешчаны герб Сальвадора. На сцягу ёсць масонскі трохвугольнік, які сімвалізуе роўнасць, яго вуглы - тры галіны ўлады - заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вулканы ўвасабляюць пяць нацый Цэнтральнай Амерыкі, якая ляжыць паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Унутры трохвугольніка фрыгійскі каўпак - сімвал свабоды, залатыя прамяні - ідэалы народа і вясёлка - знак міру. 14 пучкоў лісця адлюстроўваюць колькасць правінцый Сальвадора.
Гістарычныя сцягі
- 15 верасня 1821 - 20 лютага 1822
- 20 лютага 1822 - 10 лютага 1823, 1841 - 1842, 1844 - 9 мая 1865
- 21 жніўня 1823 - 1824,1842 - 1844
- 1824 - 1841,1921 - 1922
- 9 мая 1865 - чэрвень 1865
- чэрвень 1865 - 1869
- 1869 - 1873
- 1873 - 1877
- 1877 - 2 лістапада 1898
- 2 лістапада 1898 - 30 лістапада 1898
- 30 лістапада 1898 - 17 мая 1912
- 17 мая 1912 - 1921,1922
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.