Парычы
Беларусь
Зацверджаны 29 лістапада 2001
Прапорцыя 1:2

Сцяг Парычаў — сцяг гарадскога пасёлка Парычы Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2001 года № 73.

Апісанне

Прамавугольнае чырвонае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку гербавая эмблема — звернуты да дрэўка леў жоўтага колеру ў кароне, з белымі зубамі і кіпцюрамі, у правай лапе трымае белы меч з рукаяццю жоўтага колеру, над каронай жоўтая васьміпрамянёвая зорка

Сцяг г.п. Парычы зацверджаны рашэннем Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 6 чэрвеня 2001 года № 65. Аўтар рэканструкцыі М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык[1].

Гл. таксама

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.