Мэрылэнд | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 25 лістапада 1904 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Мэрыленда (англ.: Flag of Maryland) - афіцыйны знак амерыканскага штата Мэрылэнд. Сцяг штата Мэрыленд складаецца з геральдычнага сцяга Джорджа Калверта, першага барона Балтымора. Гэта адзіны з сцягоў штатаў ЗША, заснаваны на английскай геральдыцы (сцяг акругі Калумбія (горада Вашынгтона) з'яўляецца графічным прадстаўленнем элементаў герба сям'і Вашынгтона, акруга Калумбія не з'яўляецца штатам).
Сцяг быў афіцыйна прыняты 25 лістапада 1904 года.
Гісторыя
З-за таго, што калонія Мэрыленд была заснавана Сецыліем Калвертам, другім баронам Балтымара, малюнак яго герба выкарыстоўваецца на сцягу сучаснага штата Мэрыленд. Акрамя таго чорна-жоўты герб Калверта асацыяваўся з Мэрылендам. Чырвона-белы Crossland Banner стаў папулярным падчас Грамадзянскай вайны, падчас якой Мэрыленд застаўся ў Саюзе, нягледзячы на падтрымку многімі грамадзянамі Канфедэрацыі. Тыя жыхары Мэрыленда, якія падтрымлівалі Канфедэрацыю, і многія з якіх ўступалі ў войска Паўночнай Віргініі, не хацелі выкарыстоўавць сцяг, які асацыяваўся з штатам Мэрыленд, які застаўся ў Саюзе. З-за гэтага яны пачалі выкарыстоўваць чырвона-белы Сцяг МэрылендаCrossland Banner.
Сцяг у яго цяперашнім выглядзе быў упершыню падняты 11 кастрычніка 1880 г. у Балтыморы, на парадзе ў гонар 150-годдзя горада. У другі раз ён быў узняты 25 кастрычніка 1888 падчас цырымоніі адкрыцця помніка ў гонар палкоў арміі Патамака. Аднак, сцяг не быў афіцыйным да 1904 года.
Ацэнка сцяга
У зробленым у 2001 годзе Паўночна-Амерыканскай вексілалагічнай асацыяцыяй (NAVA) апытанні сцяг Мэрыленда заняў чацвёртае месца па дызайне сярод усіх штатаў ЗША і правінцый Канады