
Сцяг Мазыра — афіцыйны геральдычны сімвал горада Мазыр Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 года № 61.
Апісанне
Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — узлятае чорны арол з жоўтымі дзюбай і лапамі.
Сцяг у якасці афіцыйнага сімвала г. Мазыра быў зацверджаны рашэннем XII сесіі гарадскога Савета дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 года № 58[1].
Гл. таксама
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.