Копысь | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 9 лютага 2004 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Копыся — сцяг гарадскога пасёлка Копысь. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.
Апісанне
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, размешчанае гарызантальна, з суадносінамі бакоў 1:2. На 1/2 вышыні ў верхняй частцы сцяга па ўсёй даўжыні палотнішча праходзіць белая паласа. На 1/4 вышыні ў ніжняй частцы сцяга па ўсёй даўжыні палотнішча праходзіць зялёная паласа, над ёй размешчана паласа чорнага колеру, шырыня якой роўная 1/2 ніжняй. Вышэй знаходзіцца зялёная паласа, шырыня якой роўная 1/2 шырыні папярэдняй паласы (1/4 шырыні ніжняй паласы).
Гл. таксама
Спасылкі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.