Вашынгтон | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 7 чэрвеня 1923 |
Прапорцыя | 5:8 |
Сцяг Вашынгтона (англ.: Flag of Washington) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Вашынгтон. Адзіны сцяг ЗША зялёнага колеру і з выявай прэзідэнта ЗША.
Апісанне сцяга
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-зялёнага колеру, сімвалізуючага мянушку штата — «Вечназялёны штат». У цэнтры знаходзіцца пячатка штата Вашынгтон, на якой намаляваны партрэт першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона, і па акружнасці, на залатым фоне, надпіс «Пячатка штата Вашынгтон 1889».
Кожны сцяг павінен мець афіцыйныя ідэнтычныя пячаткі, па адной на кожным боку сцяга і размешчаныя так, каб цэнтр кожнай пячаткі быў строга размешчаны па цэнтры сцяга. Пячатка можа мець вышчарблены край.
Пры вырабе сцяга шырыня сцяга павінна адносіцца да яго даўжыні як 5/8, дыяметр пячаткі да даўжыні сцяга 1/3.
Выраб сцяга
Паколькі пячатка павінна быць выканана з абодвух бакоў, гэты сцяг — самы дарагі дзяржаўны сцяг у Злучаных Штатах. Асобы, якія жадаюць зрабіць сцяг штата Вашынгтон, павінны паслаць дзве копіі іх версіі сцяга Дзяржсакратару штата Вашынгтон. Калі яны будуць ухвалены, сакратар адсылае адну копію сцяга таму вытворцу з паметкай «адобрана», а другі застаецца ў яго для кантролю.
Пячатка штата можа быць выраблена вышыўкай, фарбай і метадам друку. Па краях сцяга могуць выкарыстоўвацца махры, якія маюць тое ж адценне, што і кольца з надпісам на пячатцы.