Баранавічы | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 30 лістапада 2012 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Бара́навічаў — адзін з сімвалаў Баранавічаў разам з гербам.
Праект герба і сцяга Баранавічаў ухвалены пастановаю Баранавіцкага гарадскога савета дэпутатаў ад 30 лістапада 2012 года № 144 і мае станоўчую выснову геральдычнай экспертызы.
Афіцыйнае апісанне
Сцяг горада Баранавічы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча ў суадносінах 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палосак: верхняй — зялёнага і ніжняй — чырвонага колеру, па цэнтру пярэдняга боку якога знахоціцца выява герба горада Баранавічы.[1].
Легенда
На афіцыйных геральдычных сімвалах — гербе і сцягу Баранавічаў знаходзіцца залаты паравоз, які з'яўляецца сімвалам узнікнення і развіцця горада. Заснаванне гораду Баранавічы звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (Аляксандраўскай чыгункі), якая пачала працаваць у 1871 годзе. Каля станцыі і дэпо ўзнікла паселішча, якое налічвала ў 1880 годзе каля 1.5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае развіццё чыгунікі стала штуршком да нараджэння і развіцця горада. Шэсцерня на зялёным фоне сімвалізуе сучаснае развіццё прамысловасці ў горадзе ў сучасным часе.
Зноскі
- ↑ Сімволіка горада Архівавана 29 снежня 2014.. Сайт Баранавіцкага гарвыканкама