Амерыканскае Самоа | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 24 красавіка 1960 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтарскі калектыў | |
Інстытут геральдыкі Арміі ЗША |
Сцяг Амерыканскага Само́а (ЗША) прыняты 24 красавіка 1960 года. Сцяг распрацаваны Інстытутам геральдыкі Арміі ЗША.[1]
Апісанне і сімволіка
Сцяг Амерыканскага Самоа ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, падзеленае на тры трохвугольнікі. Падножжа белага роўнабаковага трохвугольніка супадае з правым бокам сцяга. Гіпатэнузы двух сініх прамавугольных трохвугольнікаў, апраўленыя чырвонай аблямоўкай, супадаюць з бакамі роўнабаковага трохвугольніка. У роўнабаковым трохвугольніку знаходзіцца выява белагаловага арлана (нацыянальнага сімвала ЗША, які прысутнічае на Вялікай пячатцы), які трымае лапамі фуэ (мухабойку), якая сімвалізуе мудрасць традыцыйных самаанскіх правадыроў, і уатогі (ваенную дубіну), якая сімвалізуе ўладу дзяржавы.[2] Разам фуэ і уатогі сімвалізуюць мір і парадак пад кантролем ЗША.[1]
Чырвоны, белы і сіні колеры з'яўляюцца традыцыйнымі для Самоа і ЗША колерамі.
Гістарычныя сцягі
На Самоа адсутнічалі якія-небудзь сцягі да з'яўлення на архіпелагу напачатку XVIII стагоддзя еўрапейцаў. Прыняты пасля сцяг меў складаную структуру і быў дрэнна задакументаваны. У 1899 годзе Самоа было падзелена на часткі паміж Брытаніяй, Германіяй і ЗША. 27 красавіка 1900 года ў Амерыканскім Самоа ў якасці афіцыйнага сцяга быў прыняты сцяг ЗША. 27 красавіка 1960 года быў афіцыйна прыняты сучасны варыянт сцяга.[2]
Зноскі
- 1 2 Flag of American Samoa (англ.)(недаступная спасылка). Flag Works. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2006. Праверана 13 студзеня 2009.
- 1 2 Flag of American Samoa (англ.)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 16 студзеня 2009.