Зацверджаны 1 ліпеня 1970
Прапорцыя 3:5
Аўтар сцяга Санфорд Хучынсан

Сцяг Ілінойса (англ.: Flag of Illinois) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Ілінойс.

У 1912 годзе мясцовым аддзяленнем арганізацыі «Дачкі Амерыканскай рэвалюцыі», якую ўзначальвала Элай Парк Лорэнс, быў аб'яўлены конкурс на сцяг штата Ілінойс. Перамогу атрымаў сцяг, аўтарам якога з'яўлялася Люсі Дэрвент. 6 ліпеня 1915 года пасля адабрэння сцяга ва ўрадзе і сенаце штата ён быў афіцыйна зацверджаны сцягам штата Ілінойс.

У 1960-х гадах галоўны старшына Брус Макданіэл падаў прашэнне, каб на сцяг штата была дададзена яго назва. Ён матываваў гэта тым, што многія з тых, з якімі ён служыў у час В'етнамскай вайны, не маглі ідэнтыфікаваць дадзены сцяг, як сцяг штата Ілінойс. 17 верасня 1969 г. губернатар штата Рычард Б. падпісаў дадатак да закона аб сцягу і 1 ліпеня 1970 года гэты закон уступіў у сілу. Новы дызайн пячаткі штата на сцягу і надпіс на ім, былі распрацаваны місіс Санфорд Хучынсан.

Апісанне сцяга

Сцяг штата Ілінойс уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру ў цэнтры якога размешчана вялікая пячатка штата Ілінойс.

На пячатцы намаляваны белагаловы арлан, які сядзіць на камені з датамі 1818 (год стварэння штата) і 1868 (год прыняцця новай версіі пячаткі штата). У дзюбе арол трымае стужку з дэвізам State Sovereignty, National Unionангл.: Суверэнны штат, Саюз Нацый). Надпіс «Суверэнны штат» размяшчаецца ў пачатку дэвізу, хоць сам штат быў сярод пераможцаў Саюза, якія змагаліся супраць гэтага суверэнітэту, у часы грамадзянскай вайны. Таму надпіс Sovereignty размешчаны дагары нагамі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.