Сцыфоідныя | ||||||||||||
Медуза | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Scyphozoa Götte, 1887 | ||||||||||||
Атрады | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Сцыфоідныя (Scyphozoa) — клас кішачнаполасцевых жывёл.
Вядомы з ніжняга кембрыю. Падзяляюцца на 5 атрадаў: дыскамедузы, каранаты, караняротыя медузы, кубамедузы, стаўрамедузы; каля 200 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, пераважна ў трапічных. Найбольш вядомыя аўрэлія, або вушастая медуза, каранярот, або рызастома, ядомая рапілема і інш.
Памеры ад 1—3 мм (паліпы) да 2,3 м (медузы). Жыццёвы цыкл з чаргаваннем пакаленняў. Палавое пакаленне — медузы (сцыфамедузы). Лічынкі медуз (планулы) асядаюць на субстрат і ператвараюцца ў паліпы (сцыфастомы) — бясполае пакаленне. Папярочным дзяленнем паліп утварае маладых медуз.
Жыгучыя клеткі некаторых сцыфоідных выклікаюць моцныя апёкі. Ёсць ядомыя.
Літаратура
- Сцыфо́ідныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 311. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.