Пасёлак
Сцежарнае
Сцежарнае на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Сце́жарнае — былы пасёлак у Малейкаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы меліярацыйныя каналы
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі пераважна з вёскі Сцежарнае на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча).
Да 26 сакавіка 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Крыўчанскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1959 год — 74 жыхары (паводле перапісу).
- 1980-я — жыхары пераселены.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0