Сцвіга | |
---|---|
укр. Ствига | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 178 км |
Басейн | 5 300 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі |
• Вышыня | 188 м |
• Каардынаты | 51°12′12″ пн. ш. 27°24′04″ у. д. |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост |
• Вышыня | 121[1] (121,3[2]) м |
• Каардынаты | 52°00′25″ пн. ш. 27°32′29″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Ровенская вобласць, Брэсцкая вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Ракытніўскі раён, Столінскі раён, Жыткавіцкі раён |
выток вусце |
|
выток вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцві́га[3] (укр.: Ствига) — рака ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай волблдасці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.
Назва
Назва імаверна балцкага паходжання. Тым ці іншым чынам (коранем і пашыральнікам або толькі пашыральнікам) можа быць роднасна літоўскаму гідроніму Šedvygà, у якім вылучаецца корань šedṷ- і пашыральнік -g-[4]. Той жа пашыральнік у гідронімах балцкага паходжання тыпу Няміга, Vedega[5].
Гідраграфія
Даўжыня 178 км, у т.л. у межах Беларусі 112 км. Плошча вадазбору 5,3 тыс. км², у т.л. у межах Беларусі 4,3 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі).
Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км.
Рэчышча свабодна меандруе, моцна звілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. У сярэднім цячэнні працякае праз возера Гуска.
Каля ракі населеныя пункты Кароцічы Рычоў, Старажоўцы, Сямурадцы, Азяраны і іншыя.
Асноўныя прытокі
Справа: ручай Плаў, канал Бычок, Глушэц. Злева: рака Маства.
Зноскі
- ↑ Атлас 2011.
- ↑ Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 327—328.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. — С. 358.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Сцві́га // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 357—358. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сцві́га // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 305. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стви́га, Ствыга // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ (руск.) / Под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 348. — 464 с. — 500 экз. — ISBN 5-86066-017-0.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 21. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя»-«НТШ»; 1954—1989, 1993—2000.
- Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Спасылкі
- Stwiga, Stwiha, rzeka, ... // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 512. (польск.)
- Cергей Плыткевич Море Геродота и сказочная река Ствига // Planetabelarus.by — Мы открываем Беларусь! (руск.)
- Река Ствига // Фотоэнциклопедия Беларуси (руск.)