Схо́вішча — спецыяльна абсталяванае збудаванне, памяшканне, месца ў будынку ці ў іншым аб'екце для захоўвання, зберагання, укрыцця чаго-небудзь.
У сельскай гаспадарцы
У сельскай гаспадарцы сховішчы выкарыстоўваюць для захоўвання бульбы (бульбасховішчы), сенажу (сянажныя сховішчы), сіласу (сіласасховішчы), коранеклубняплодаў (найпрасцейшыя — капцы). Сховішчы для агародніны — наземныя або заглыбленыя будынкі, збудаванні для захоўвання буракоў, морквы, капусты, цыбулі і інш. Сцены іх робяць з бетонных блокаў, уцепленых жалезабетонных панэлей, цэглы, каменю. Для аховы ад прамярзання сцены і дах уцяпляюць, у заглыбленых — абвалоўваюць зямлёй. Для належнага рэжыму захоўвання сховішчы абсталёўваюць сістэмамі вентыляцыі, аўтаматычнымі тэрмарэгулятарамі.
Ва ўстановах культуры
Ва ўстановах культуры сховішчы — асобыя памяшканні ў архіве, бібліятэцы, музеі для захоўвання рукапісаў, рэдкіх кніг, калекцый і да т.п., а таксама гэтыя ўстановы як цэнтры сабраных каштоўнасцей.
Ваенныя
Укрыцце ад снарадаў, бомбаў, атрутных рэчываў і інш., спецыяльна збудаванае або абсталяванае ў падвалах жылых і грамадзянскіх будынкаў з трывалымі перакрыццямі і сценамі.
Гл. таксама
Літаратура
- Кандрацьеў В. М. Схо́вішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 305. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Схо́вішча // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 412. — 663 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх