Схема БЧБ — чаргаванне белага, чырвонага і белага колераў у расфарбоўцы прадметаў. З’яўляецца адсылкай да беларускага бела-чырвона-белага сцяга.

Выраз «схема БЧБ» стаў папулярным падчас пратэстаў у Беларусі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Выраз ужываецца таксама ў рускай мове без перакладу, як беларусізм.

Супрацоўнікі МУС Беларусі, спрабуючы спыніць любыя праявы колераў бела-чырвона-белага сцяга, затрымлівалі за выкарыстоўванне схемы БЧБ у самых розных жыццёвых сітуацыях (бялізна, якая вісіць на вяроўцы[1]; адзенне, якое носяць людзі; расфарбоўка парасона[2]; колер каляднай гірлянды[2]; чырвоныя сардэчкі на акне[3]; шыльда з адрасам на доме[4]). Сярод неверагодных прысудаў — за размяшчэнне малюнкаў аблокаў, цюльпанаў і рамонкаў у сваім акне[5]. Асуджалі, нават, за вывешванне сцягаў Англіі[6] і Канады[7] на сваіх вокнах.

На хвалі папулярнасці схемы БЧБ беларускія сем’і даволі часта сталі ўпрыгожваць свае кватэры да новага года ў бела-чырвона-белых колерах[8].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.