Суша
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 354 км²[1]
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Рагі
  Каардынаты 53°32′05,18″ пн. ш. 29°36′54,5″ у. д.
Вусце Ольса
  Месцазнаходжанне за 0,7 км ад вёскі Ваевічы
  Вышыня 142 м
  Каардынаты 53°24′42,74″ пн. ш. 29°19′11,45″ у. д.
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ольса  Бярэзіна  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Клічаўскі раён, Кіраўскі раён
physical
Суша (рака)
Суша (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Су́ша[2][3] — рака ў Беларусі, у Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 354[2] (364[4][3], 347[5]) км². Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёна, вусце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытоки — Перасопенка (справа), Веткаўка (злева).

Каля ракі населеныя пункты Гарадзец, Рудня, Перасопня.

Зноскі

Літаратура

  • Су́ша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Жукоўская Г. С. Су́ша // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 45.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Су́ша // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — С. 356. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24—25. — 64 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Лист карты N-35-95. Издание 1981 года. (руск.)
  • Лист карты N-35-96. Издание 1981 года. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.