Суцэльны спектр бачнага выпраменьвання
Спектр святла дэйтэрыевай лямпы, які паказвае лінейчастую частку (высокія і вострыя пікі) і неперарыўную частку (плаўна зменлівую паміж пікамі)

Суцэ́льны спе́ктр[1], неперарыўны спектр[1] — адзін са спектраў, у якім дазволеныя значэнні фізічнай велічыні з’яўляюцца неперарыўнай функцыяй размеркавання гэтай велічыні (напрыклад, у спектры электрамагнітнага выпраменьвання размеркаванне энергіі — неперарыўная функцыя частаты або даўжыні хвалі). Назіраецца пры выпраменьванні і паглынанні[1].

У аптычнай вобласці пры раскладанні святла спектральнымі прыборамі суцэльны спектр атрымліваецца ў выглядзе бесперапыннай паласы (пры візуальным назіранні або фотарэгістрацыі) або плаўнай крывой (пры фотаэлектрычнай рэгістрацыі). Суцэльны спектр цеплавога выпраменьвання маюць рэчывы, якія знаходзяцца пры зададзенай тэмпературы ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (апісваецца законам выпраменьвання Планка). У квантавай сістэмы суцэльнымі могуць быць спектры энергіі, частаты, каардынаты і інш.

У некаторых выпадках магчыма накладанне лінейчастага спектру на суцэльны (напрыклад, у спектрах Сонца і зорак на суцэльны спектр могуць накладацца лініі лінейчастага спектру паглынання (Фраўнгоферавы лініі)).

Зноскі

Літаратура

  • Суцэ́льны спе́ктр, неперарыўны спектр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сплошной спектр / Ельяшевич М. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Сплошной спектр (непрерывный спектр) // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 4: Пойнтинга-Робертсона — Стримеры (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Большая российская энциклопедия, 1994. — 704 с. 40 000 экз. — ISBN 5-85270-087-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.