«Сутарэнні Ромула» | |
---|---|
Жанр |
проза дэтэктыў |
Аўтар | Людміла Рублеўская |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2010 |
Дата першай публікацыі | 2011 |
Апублікаваны ў | Дзеяслоў |
Электронная версія |
«Сутарэнні Ромула» — раман Людмілы Рублеўскай. Раман «Сутарэнні Ромула» ўпершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў»[1] (2011 год, № 47—49[2]. Асобнай кнігай зборнік раманаў выйшаў у 2012 годзе, выдавецтва СБП «Кнігазбор» (у серыі «Кнігарня пісьменніка», выпуск 26)[3].
У 2011 годзе Людміла Рублеўская за свой раман «Сутарэнні Ромула» стала лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча[3].
Сюжэт
Два раманы Людмілы Рублеўскай — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі. Дзеянні ў раманах разгортваюцца як ў сучаснасці, так і ў мінулым. У іх зроблены акцэнт на гістарычнаю памяць. Абодвум раманам характэрна псіхалагічная глыбіня, эпічнасць падзей, і напружанасць сюжэту. У гэтых творах прасочваецца спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю[3].
Сюжэт кнігі пабудаваны, як падарожжы ў часе і дэтэктыўныя расследаванні, у іх паказана гісторыя кахання герояў, дзеля якога ім не шкада і памерці, чытачу адкрываецца запаветная краіна Альбарутэнія. Кніга загадкава апавядае, якім чынам прафесар Скаловіч трапіў з засценкаў НКУС 1937-га ў дом каля Кальварыйскіх могілак 2000-га, чытач даведаецца чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагоддзя, і іншае. У кнізе паказаны неверагодны лёс герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасць сярод найгоршых пакут і выпрабаванняў[4]
Зноскі
- ↑ Сутарэнні Ромула. Раман. (Пачатак) . Анонс. час. Дзеяслоў. Праверана 28 лютага 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ У кнігарні “логвінаЎ” прэзентавалі 53-ы нумар “Дзеяслова”(недаступная спасылка) (26 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2013. Праверана 28 лютага 2013.
- 1 2 3 Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула . Knihi.by. Праверана 28 лютага 2013.
- ↑ Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула . Бібліятэка. =Саюз беларускіх пісьменнікаў. Праверана 28 лютага 2013.