Muscle spasm | |
---|---|
МКХ-10 | R25.2 |
МКХ-9 | 728.85 |
DiseasesDB | 3151 |
MedlinePlus | 003193 |
MeSH | D013035 |
Спа́зма, ці Спазм (стар.-грэч.: Σπασμός, ад стар.-грэч.: σπάω — выцягваць) — міжвольнае скарачэнне (сутарга) мышцы ці групы мышц, звычайна суправаджаецца рэзкім болем.
Адрозніваюць спазмы поперачнапаласатых (шкілетных) мышц (напрыклад, пры некаторых паралічах) і гладкіх мышц — сасудзістай сценкі (напрыклад, пры стэнакардыі), бронхаў (гл. Бранхіяльная астма), стрававода (балючыя спазмы стрававода, кардыяспазма), страўніка (пілараспазма), кішэчніка і інш. Спазмы шкілетных мышц абцяжарваюць рухі. Спазмы гладкіх мышц парушаюць розныя функцыі органаў.
Лячэнне
Лячэнне заснавана на карэкцыі асноўнага захворвання ў спалучэнні з супрацьсутаргавымі прэпаратамі (фенабарбітал, гексамідзін, дыфенін); важныя абсалютная ўстрыманне ад алкаголю, захаванне рэжыму сну.
Цягліцавыя спазмы, канвульсіўныя паторгванні, ікаўка, нервовы цік — гэтыя праявы выкліканыя дэфіцытам магнію. Магній блакуе залішні прыток кальцыю ў клеткі, дзякуючы чаму перашкаджае залішняга напружанню шкілетных мышц і гладкай мускулатуры, і спрыяе іх натуральнаму паслабленню.
Гл. таксама
- Неўралогія
- Ангіялогія
- Сіндром Крампі
Літаратура
- Спа́зма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Семяненя І. М. Су́таргі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 291. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).