Сута́на (фр.: soutane ад італ.: sottana — спадніца, раса) — доўгае адзенне з вузкімі доўгімі рукавамі рымска-каталіцкага, англіканскага і кальвінісцкага духавенства. Выкарыстоўваецца ў прыватным жыцці і пад убраннем для набажэнстваў у храме.
Сутана зашпільваецца на шэраг гузікаў і мае стаячы каўнер. У залежнасці ад рангу асобы мае розны колер:
- каляровыя (чорныя, зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя) — у міністрантаў;
- чорная — у ксяндзоў;
- чорная, абшытая фіялетавымі ніткамі — у канонікаў, прэлатаў, біскупаў;
- фіялетавая — у біскупаў;
- пурпуровая — у кардыналаў;
- белая — Папы Рымскага.
Кожны манаскі ордэн мае сваю форму і колер сутаны — габіта — расы, узгоднены з блаславенства Папы.
Літаратура
- Сута́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 291. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сута́на // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 393. — 663 с.
- Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.
- Сутана // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009. (руск.)
Спасылкі
- Сутана // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.