Сусветная эканоміка (інтэрэканоміка) — шматузроўневая, глабальная сістэма гаспадарання, якая аб'ядноўвае нацыянальныя эканомікі краін свету на аснове міжнароднага падзелу працы пасродкам сістэмы міжнародных эканамічных адносінаў.

У цэлым сусветную эканоміку можна вызначыць як сукупнасць нацыянальных гаспадарак і недзяржаўных структур, аб'яднаных міжнароднымі адносінамі.

Сусветная эканоміка паўстала дзякуючы міжнароднаму падзелу працы, што пацягнула за сабой як падзел вытворчасці (гэта значыць міжнародную спецыялізацыю), так і яе аб'яднанне — кааперацыю.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.