Сусалаўшчына (у польскамоўных дакументах — Susołowszczyzna) — мясцовасць, сумежная з Гомелемin contiguitate Miasta Homla»). Згадваецца ў дакументах «Volumina legum» 60-х гадоў XVIII стагоддзя ў сувязі з падзеямі 1744 года, калі ўвайшла ў склад Гомельскага староства. Да таго з’яўлялася спадчынным уладаннем (грунтам дзедзічным) паноў Міцкевічаў, якое, меркавана, было анклавам сярод зямель Гомельскага староства. Уваходжанне Сусалаўшчыны ў склад апошняга адбылося дзякуючы намаганням гомельскага старосты князя Міхала Фрэдэрыка Чартарыйскага праз абмен грунтамі з панамі Міцкевічамі, якія ў выніку атрымалі ўрочышча Зялёная Лука. Дакладнае месцазнаходжанне Сусалаўшчыны застаецца невядомым.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.