Вёска
Сурціны
Сурціны на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Су́рціны[1] (трансліт.: Surciny, руск.: Суртины) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.
За 33 км ад Дзяржынска, 48 км ад Мінску, 34 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
У 1909 г. у Рубяжэвіцкай воласці Мінскага павета, 12 двароў, 79 жыхароў. У 1920—1939 гг. у складзе Польшчы, з 17 верасня 1939 г. у БССР. На 1 студзеня 2004 г. 10 двароў, 21 жыхар.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Волменскага сельсавета[2].
Вядомыя асобы
- Браніслава Адольфаўна Манак — кандыдат геаграфічных навук.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сурці́ны
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
- Сурціны // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 691.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.