Сура | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 841 км |
Басейн | 67 500 км² |
Расход вады | 260 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Прыволжскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | с. Сурскія Вяршыні, Барышскі раён, Ульянаўская вобласць |
• Вышыня | 301 м |
• Каардынаты | 53°23′41″ пн. ш. 46°56′27″ у. д. |
Вусце | Чэбаксарскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | п. Васільсурск, Варатынскі раён, Ніжагародская вобласць |
• Каардынаты | 56°07′23″ пн. ш. 45°58′21″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Ульянаўская вобласць, Ніжагародская вобласць, Пензенская вобласць, Мардовія, Чувашыя |
Код у ДВР | 08010500112110000035062 |
выток вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сура́ (чувашск.: Сăр, горнамар.: Шур, эрз.: Сура лей) — рака, правы прыток Волгі. Працякае па Ульянаўскай, Пензенскай і Ніжагародскай абласцях, Мардовіі, Марый Эл і Чувашыі.
Даўжыня ракі 841 км, плошча басейна 67,5 тыс. км². Бярэ пачатак на Прыволжскім узвышшы ва Ульянаўскай вобласці ля сяла Сурскія Вяршыні і цяче спачатку на захад, затым пераважна на поўнач. У нізоўях сплавінная і суднаходная. Выкарыстоўваецца для прамысловага водазабеспячэння. Найбуйнейшы горад на Суры — Пенза. На Суры размешчаны таксама гарады Сурск, Алатыр, Ядрын, Шумерля, у вусці — прыстань Васільсурск, сяло Курмыш. Да XVI стагоддзя па Суры праходзіла ўсходняя мяжа Маскоўскага княства. Прытокі: Барыш (правы).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сура (прыток Волгі)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.