Горад
![]()
Суравікіна на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Суравікіна (руск.: Суровикино) — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суравікінскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 20,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1744 годзе.
Горад размешчаны пры ўпадзенні ракі Чыр у Дон (Цымлянскае вадасховішча), за 155 км ад Валгаграда, недалёка ад мяжы з Растоўскай вобласцю.
Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Валгаград — Ліхая, аўтамабільная дарога федэральнага значэння «Валгаград — Каменск-Шахцінскі». Мае прыстань для рачнога транспарту.
Малочна-кансервавы камбінат, кансервавы плодаагароднінны завод, лакафарбавы завод, завод жалезабетонных вырабаў, элеватар, мясаптушкакамбінат.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.