Супясча́ныя гле́бы[1] — глебы, у складзе якіх маецца 10—20 % часцінак фізічнай гліны[1].

Супясчаныя глебы ўтвараюцца на водна-ледавіковых, ледавіковых, супясчаных лёсападобных і алювіяльных адкладах. Адрозніваюць пылаватыя і пясчаныя[1].

Супясчаным глебам характэрны высокая водапранікальнасць і паветрапранікальнасць, хуткая страта вільгаці і пажыўных рэчываў, глыбістасць, утварэнне скарынкі на паверхні, павышаная кіслотнасць і завалуненасць, добры прагрэў і здольнасць доўга захоўваць цяпло. Прыдатныя да вырошчвання розных культур, але патрабуюць павышэння і падтрымкі ўрадлівасці (унясенне ўгнаенняў, мульчыраванне, сідэрацыя), аптымізацыі воднага рэжыму.

На тэрыторыі Беларусі супясчаныя глебы з’яўляюцца найбольш пашыраным тыпам[1].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Супясча́ныя гле́бы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 277. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Су́песи // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 301. — 30 000 экз. (руск.)
  • Супясча́ны // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 388. — 663 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.