Супрасль
Характарыстыка
Даўжыня
  • 94 км
Басейн 1 844 км²
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 53°03′ пн. ш. 23°27′ у. д.
Вусце Нараў
  Каардынаты 53°11′00″ пн. ш. 22°57′00″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Нараў  Вісла  Гданьская бухта

Краіна
physical
Супрасль (рака)
Супрасль (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Супрасль (польск.: Supraśl) — рака ў Польшчы, правы прыток Нарава. Даўжынія 102 км.

На рацэ горад Супрасль.

Назва

Назва ракі балцка-яцвяжскага паходжання. адпачатны выгляд якой засведчаны ў 1437 г. як «Spransla» (у лісце Міхаіла Жыгімонтавіча, сына Жыгімонта Кейстутавіча, дзе ён надае тыкоцінскаму войту Пятру з Гумава пушчу «Хорашч»)[1]. Адпачатна ўяўляла сабой злучэнне кораня Spran(d)- і пашыральніка -sl-[2].

Гэты пашыральнік таксама ў назве ракі Нерасль (польск.: Nereśl), што ўпадае ў Нараў крыху ніжэй за вусце Супраслі, так жа сама справа. Ён ужываўся і ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: puvė̃slis «гнілушка», тапонім Degėslos, а таксама ў імяўтварэнні, на што паказвае меркавана яцвяжскі антрапонім «Юхно Нареслевичъ» (< *Nareslis) з перапісу ваўкавыскіх баяраў 1528 г.[3]

Корань Spran(d)- звязаны з літоўскім spręsti (spren(d)sti) «уціскаць; выцягваць; крочыць вялікімі крокамі», sprandyti «цягнуць, расцягваць». Семантыка назвы звязаная з хуткаплыннасцю ракі.

Зноскі

  1. Jerzy Wiśniewski. Początki Białegostoku i okolicznego osadnictwa // Studia i materiały do dziejów miasta Białegostoku. T. IV. Białystok, 1985. С. 14.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 163—164.
  3. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 98.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.