Горад
Супрасль
польск.: Supraśl
Герб alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
53°13′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д.
Заснаваны
1500
Плошча
  • 5,68 км²
Насельніцтва
  • 4 427 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
16-030
TERC
2002094
Афіцыйны сайт
Супрасль на карце Польшчы ±
Супрасль (Польшча)
Супрасль
Супрасль (Падляскае ваяводства)
Супрасль

Су́прасль (польск.: Supraśl) — горад у Польшчы, знаходзіцца ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, на ўсход ад горада Беласток.

Горад размешчаны над ракой Супрасль, на тэрыторыі Кнышынскай пушчы.

Колькасць насельніцтва — 4,4 тыс. чал. (2021).

Назва

Назва паселішча паходзіць ад рачной назвы балцка-яцвяжскага паходжання. Адпачатна ўяўляла сабой злучэнне кораня Spran(d)- і пашыральніка -sl-[2]. Гэты ж пашыральнік ёсць і ў назве ракі Нерасль, што таксама ўпадае ў Нараў. Корань Spran(d)- звязаны з літоўскім spręsti (spren(d)sti) «уціскаць; выцягваць; крочыць вялікімі крокамі», sprandyti «цягнуць, расцягваць». Семантыка назвы звязаная з хуткаплыннасцю ракі.

Гісторыя

Заснаванне Супрасля звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, размешчанага паблізу Грудка ўніз па рацэ. У пачатку XVI стагоддзя пабудавана Супрасльская царква-крэпасць, якая затым была аздоблена адмысловымі фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў Супрасль стала значным культурна-навуковым асяродкам, тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня. Вядомы імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі другой паловы XVIII стагоддзя: друкары Антон Чарняўскі, Крэстомскі, Адам Генрых Подзебраньскі, мастак і прафесар жывапісу Антоній Грушэцкі, гісер Аляксей Завадскі[3].

У пачатку XIX стагоддзя манастыр заняпаў, выдатная бібліятэка была вывезена з Супраслі, большай часткай — у Вільню. Тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб: старэйшы напісаны кірыліцай рукапіс XI стагоддзя.

У сярэдзіне XIX стагоддзя Супрасль стала буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці, але тэкстыльныя прадпрыемствы былі ліквідаваны ў пачатку XX стагоддзя з-за аддаленасці горада ад чыгуначных шляхоў. Архітэктурныя помнікі Супраслі былі моцна разбураны фашысцкімі акупантамі ў 1944, пасля вайны — часткова адбудаваныя. З 1980-х гадоў аднавіў дзейнасць Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, у 1996 годзе польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, зараз тут завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы.

Гаспадарчае развіццё

Размяшчэнне горада ў маляўнічай лясістай мясцовасці спрыяе развіццю розных галін гаспадарчай дзейнасці. У Супраслі знаходзіцца дырэкцыя ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы. Горад з’яўляецца цэнтрам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Тут развіваецца рэкрэацыйная сфера, з 2001 года Супрасль атрымала статус курорта. Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты, з 2006 года дзейнічае Музей ікон. У Супраслі працуе Вышэйшая школа фізічнага выхавання і турызму.

Славутасці

Дабравешчанская царква
  • Дабравешчанская царква-крэпасць (пачатак XVI стагоддзя, адбудавана ў 1999 годзе)
  • Палац архімандрытаў (XVII стагоддзе, адбудаваны)
  • Царква Іаана Багаслова (XIX стагоддзе, адбудавана ў 1958 годзе)

Беларусы ў Супраслі

Супрасль з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Наяўнасць тут важнага асяродка праваслаўя з’яўляецца чыннікам, які спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702094-0923472?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 163—164.
  3. Супрасльская типография

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.