Суперма́ркет[1] — буйны магазін самаабслугоўвання для продажу тавараў паўсядзённага попыту (пераважна харчовых).
Супермаркеты ўзніклі ў ЗША ў 1930-я гады, пашырыліся з другой паловы 1940-х гадоў. Могуць уваходзіць у склад сеткі магазінаў. Буйныя сеткі супермаркетаў здольны атрымліваць значную эканомію ад маштабаў рэалізацыі і на групавой аснове з атрыманнем выгадных скідак і саступак ад вытворцаў пры аптовай закупцы, і на ўзроўні асобных магазінаў за кошт выкарыстання капіталаёмкіх метадаў рознічнага гандлю.
Крыніцы
Літаратура
- Суперма́ркет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.