«Суперкамп'ютар» (англ.: supercomputer) — умоўная назва вылічальнай машыны з вельмі высокай, у гэты гістарычны перыяд, вылічальнай прадукцыйнасцю. Адсюль яшчэ адна нефармальная назва размеркаваных вылічэнняў — «звышвылічэнні» (англ. supercomputing). Такая вылічальная машына можа мець якое заўгодна канструкцыйнае выкананне — паралельная вылічальная машына (напрыклад, кластар, масіўна-паралельная), вектарная вылічальная машына і інш.
Сталае нарошчванне магутнасці вылічальных прыстасаванняў (працэсараў) і з'яўленне новых сувязных магчымасцяў прыводзяць да таго, што суперкамп'ютар ранейшага гістарычнага перыяду можа стацца параўнальным у вылічальнай магутнасці да звычайнай («настольнай») вылічальнай машыны або якой-небудзь камбінацыі «звычайных» вылічальных сродкаў (кластары з гульнявых кансоляў і інш.). З іншага боку, канструкцыйнае выкананне «суперкамп'ютараў» звычайна дае ім магчымасць працяглы час падтрымліваць прадукцыйнасць, блізкую да тэарэтычнай, не так, як «звычайныя» вылічальныя сродкі.