Суонскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Swansea University | |
Арыгінальная назва | англ.: Swansea University |
Заснаваны | 1920 |
Год рэарганізацыі | 2007 |
Студэнты | 18 445 |
Размяшчэнне | Суонсі, Уэльс |
Сайт | swansea.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суонскі ўніверсітэт (англ.: Swansea University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Суонсі.
Агульная характарыстыка
Універсітэт мае 8 каледжаў, размешчаных у двух кампусах, якія размешчаны на ўзбярэжжы заліва Суонсі. Кампус Сінглтан Парк размешчаны на тэрыторыі парку Сінглтан на захад ад цэнтра горада Суонсі. Кампус Бэй коштам 450 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, які адкрыўся ў верасні 2015 года, размешчаны побач з пляжам Джэрсі Марын на ўсход ад цэнтра горада, які знаходзіцца ў раёне Ніт-Порт-Талбат.
Гэта трэці па колькасці студэнтаў універсітэт Уэльса. У цяперашні час ён прапануе каля 330 курсаў бакалаўрыяту і 120 курсаў аспірантуры для 20 тысяч студэнтаў і аспірантаў.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суонскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.