Суніцкі трохвугольнік — умоўны раён на тэрыторыі Ірака на поўнач і захад ад Багдада, які атрымаў вядомасць падчас Іракскай вайны.
Паходжанне назвы
Назва з’явілася яшчэ да ўварвання ў краіну войскаў міжнароднай кааліцыі ў 2003 годзе. Яна пазначала тэрыторыю, на якой пераважае арабскае суніцкае насельніцтва[1][2] (на поўнач ад яе значную частку насельніцтва складаюць курды, а на подзень — арабы-шыіты). Прыблізнымі вяршынямі «суніцкага трохвугольніка» з’яўляюцца гарады Багдад, Тыкрыт і Эр-Рамадзі.
Вайна ў Іраку
У сувязі з баявымі дзеяннямі ў Іраку назва «суніцкі трохвугольнік» упершыню была згадана 10 чэрвеня 2003 года ў артыкуле «Нью-Ёрк Таймс», прысвечанай пачатку ў гэтым раёне амерыканскай ваеннай аперацыі «Peninsula Strike». Менавіта ў гэтым раёне партызанскія дзеянні супраць сіл кааліцыі ўпершыню набылі арганізаваны характар[3].
З сярэдзіны 2003 года да канца 2004 года «суніцкі трохвугольнік» з’яўляўся асноўнай апорай сіл супраціву[4]. Сярод суніцкага насельніцтва было дастаткова шмат прыхільнікаў зрынутага рэжыму Садама Хусейна, у той час як шыіты ў асноўным ставіліся да войскаў ЗША як да вызваліцеляў. Горад Эль-Фалуджа доўгі час фактычна не кантраляваўся войскамі кааліцыі і стаў галоўнай базай для антыкааліцыйных сіл[5]
У лістападзе 2004 года войскі ЗША ўсталявалі кантроль над Фалуджай. Пасля гэтага цэнтр баявых дзеянняў паміж сіламі кааліцыі і партызанамі перамясціўся ў Эр-Рамадзі і далей на захад, да ірака-сірыйскай мяжы.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Ahmed Hashim. Insurgency and Counter-insurgency in Iraq. — Cornell University Press, 2005. — P. 129. — ISBN 0-8014-4452-7.
- ↑ В «суннитском треугольнике» убиты боевики // НТВ, 21.03.2007
- ↑ 4,000 G.I.'s Circle a Hussein Bastion to Foil Attacks // The New York Times, 12.06.2003
- ↑ «Суннитский треугольник» «поглотил» еще трех американцев // Известия, 31.01.2007
- ↑ Ожесточенные бои в «суннитском треугольнике» Ирака // Первый канал, 13.04.2004