Сумбат Аракелавіч Асрыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1981 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Сумбат Аракелавіч Асрыеў (15 верасня 1906, Нор Шэн, цяпер Мартунінскі раён, Нагорна-Карабахская Рэспубліка — 27 верасня 1981) — азербайджанскі і беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1931 годзе Азербайджанскі політэхнічны інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Баку. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 годзе. Член КПСС з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў намеснікам галоўнага архітэктара Дзяржархбудкантролю курортаў Сочы, начальнікам праектна-каштарыснага аддзела трэста «Сочыспецбуд», Ваенпраекта БВА, з 1971 па 1973 г. — старэйшым інжынерам у Белкамунпраекце.
Творчасць
Асноўныя працы: праекты планіровак машынна-трактарных станцый, калгасаў і саўгасаў Азербайджанскай ССР (1931—1941, у аўтарскім калектыве), раёна індывідуальнай забудовы ў Сочы, рэканструкцыі жылых пасёлкаў ЧБВА (1952—1967, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
- Асриев Сумбат Аракелович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)