Су́ліца[1][2] — разнавіднасць кідальнай зброі.
Уяўляе сабой кароткую дзіду, мае жалезны наканечнік даўжынёй 15—20 см і дрэўка (ратовішча[1]) даўжынёй 1,2—1,5 м. Наканечнік з дрэўкам злучалі ўтулкай або тронкамі.
Актыўна выкарыстоўвалася ва ўсходняй і паўночнай Еўропе ў перыяд IX—XIII стагоддзяў як баявая і паляўнічая зброя. Згадваецца ў «Слове пра паход Ігараў» як зброя рускіх і палавецкіх воінаў[1]. У рускай конніцы суліца выкарыстоўвалася да канца XVII стагоддзя[1]. На тэрыторыі Беларусі наканечнікі суліц знойдзены пры раскопках у Браславе, Дрысвятах, Крычаве і ў іншых месцах[2].
Зноскі
Літаратура
- Су́ліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сагановіч Г. Су́ліца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 443. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
- Сулица // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Что это за оружие сулица, его описание и характеристики, применение // «Военный обзор» MILITARYARMS.RU (руск.)
- Оружие Древней Руси. Часть 1. Копья и сулицы // Проект «Меднолит» (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.