Сула | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 76 км |
Басейн | 520 км² |
Расход вады | 3,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына |
• Каардынаты | 53°49′42,68″ пн. ш. 26°53′45,15″ у. д. |
Вусце | Рака Нёман |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное |
• Вышыня | 139 м |
• Каардынаты | 53°34′17,26″ пн. ш. 26°30′08,45″ у. д. |
Ухіл ракі | 2,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Балтыйскае мора|Балтыйскае мора]] |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сула́ — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы і Нёмана).
Агульнае
Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына (Стаўбцоўскі раён), цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Берагі параслі хмызняком.
Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня вагаецца ў памерах 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня складае 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань дасягае ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Сула́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 261—262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Рака Сула Архівавана 29 ліпеня 2014.
- Апісанне ракі Сула на сайце www.belpohod.info (руск.)