Лацінская назва
(у р. скл.: Comae Berenices)
Скарачэнне Com
Плошча 386,5 кв. градусаў (0,937%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
66
Назіраецца ў шыротах: 90°Пн – 56°Пд (цалкам)
56°Пд – 77°Пд (часткова)

Валасы́ Верані́кі (лац.: Coma Berenices) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). На сузор’е праецаруецца паўночны полюс нашай Галактыкі, яно не багатае яркімі зоркамі. На тэрыторыі Беларусі бачна зімой, вясной і летам.

Назва

Паходжанне назвы IAU: частка старажытнагрэчаскага сузор’я Леў, якую выдзеліў у асобнае сузор’е Меркатар. Назва выводзіцца з падання пра валасы Веранікі, жонкі егіпецкага цара Пталамея III.

У беларусаў і ўкраінцаў сузор’е атрымала назву Валасажар. Мяркуецца, што ў гэтай назве неяк зафіксавана ўшанаванне бога Вялеса ў вобразе лятучага змея, які часта атаясамліваўся з чароўнай птушкай. На думку ж Т. Шамякінай назва мае на ўвазе «жар валасоў», інакш кажучы чароўную істоту з залатымі валасамі — дачку Сонца (і толькі шмат пазней налажылася на міф паданне пра валасы жонкі Пталамея)[1].

Зноскі

  1. Т. Шамякіна (2008)

Літаратура

  • Валасы Веранікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 474. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Шамякіна Т. Астральныя міфы // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 208—213. — ISBN 978-985-02-0925-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.