Суземскі раён
Суземский район
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Суземка
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 18 800
Плошча 1 339,32 км²
Суземскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48353
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Суземскі раён (руск.: Суземский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Суземка.

Геаграфія

Мяжуе з Сеўскім раёнам на паўднёвым усходзе, Камарыцкім раёнам на ўсходзе, Брасаўскім раёнам на паўночным усходзе, Трубчэўскім раёнам на захадзе, Наўлінскім раёнам на поўначы, Сэрэдына-Будскім раёнам Сумскай вобласці Украіны на поўдні.

Плошча тэрыторыі — 1339,32 км².[1]

Гідралогія

Парась на Севе (1996)

Па тэрыторыі раёна цякуць некалькі рэчак:

  • Бобрык
  • Няруса (прыток Дзясны)
  • Сеў (прыток Нярусы)
  • Тара
  • Уль

Флёра і фаўна

На тэрыторыі Трубчэўскага і Суземскага раёнаў размяшчаецца запаведнік «Бранскі лес».

Экалогія

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёна апынулася ў зоне забруджання ізатопамі стронцыя-90 і цэзія-137. Плошча забруджаных лясных тэрыторый на 1 студзеня 2004 года складала 4059 га са шчыльнасцю забруджвання да 5 Кы/км²[2].

Гісторыя

Суземскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў складзе Бранскай акругі Заходняй вобласці, у 1937 годзе ўвайшоў у склад Арлоўскай вобласці, а з 1944 года знаходзіцца ў складзе Бранскай вобласці. Неаднаразова расфармоўваўся і аднаўляўся.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 5 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  • Кокараўскае гарадское паселішча
  • Суземскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Алешковіцкае сельскае паселішча
  • Новапагошчанскае сельскае паселішча
  • Няўдольскае сельскае паселішча
  • Селячанскае сельскае паселішча
  • Холмецкае сельскае паселішча

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Бранск — Кіеў; ад станцыі Суземка адыходзіць чыгунка на горад Трубчэўск і пасялак Белая Бярозка. Па чыгунцы ажыццяўляецца грузавое злучэнне (пасажырскае злучэнне спыненае ў 2004 годзе).

Усе буйныя дарогі раёнe асфальтаваныя:

  • Суземка — М3 «Украіна»
  • Суземка — Трубчэўск
  • Суземка — Холмечы
  • Суземка — Зярнова

Дзейнічаюць аўтобусныя маршруты «Суземка — Зярнова», «Суземка — Дзянісаўка», «Суземка — Сеўск» і некалькі іншых.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.