Пасёлак гарадскога тыпу
Судзіслаўль
± | ||||||||||||||||||||||||
Судзіслаўль (руск.: Судиславль) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1963), адміністрацыйны цэнтр Судзіслаўскага раёна Кастрамской вобласці Расіі. Знаходзіцца на рацэ Корба (прыток Андабы, басейн Волгі), за 50 км на паўночны ўсход ад Кастрамы. Размешчаны на скрыжаванні аўтамабільных дарог Кастрама — Галіч і Кастрама — Мантурава. За 5 км ад пасёлка знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя (лінія Кастрама — Галіч). У пісьмовых крыніцах Судзіслаўль упершыню згаданы ў летапісе Салігаліцка-Васкрасенскага манастыра 1360 года як умацаваны пункт. У 1550 годзе Судзіслаўль згадваецца ў Судзебніку Івана Грознага.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.