Судзімасць — юрыдычныя вынікі, якія звязаны з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору і дзейнічаюць пасля адбывання вінаватым устаноўленага пакарання. Судзімасць разглядаецца як абцяжваючая адказнасць, акалічнасць пры ўчыненні новага злачынства. Наяўнасць судзімасці можа пацягнуць пэўныя абмежаванні ў выбары працы. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за асуджаным пры пэўных умовах на працягу тэрміну судзімасці можа ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне або прэвентыўны нагляд. Тэрміны пагашэння судзімасці ўстаноўлены заканадаўствам з улікам характара ўчыненага злачынства, віду і тэрміну пакарання. Пагашэнне або зняцце судзімасці анулюе ўсе прававыя вынікі, звязаныя з судзімасцю. Асоба лічыцца асуджанай з дня набыцця законнай сілы прыгавора суда да пагашэння або зняцця судзімасці, калі прыгавор не быў адменены ва ўстаноўленым законам парадку[1].
Зноскі
- ↑ Уголовный Кодекс Республики Беларусь — Мн.: Амалфея, 2009. — С. 34, Статья 45.2.
Літаратура
- Кузьмянкова Э. І. Судзі́масць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 251. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Суди́мость // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 705—706 — 796, [3] с.; 17 см; ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ). (руск.)
- Уголовный кодекс Республики Беларусь (руск.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспкблікі Беларусь
Спасылкі
- Марчук В. В. Понятие и правовые последствия судимости в действующем законодательстве Республики Беларусь Архівавана 30 лістапада 2016. (руск.)
- Сноп С. Н. Уголовное право. Общая часть. Конспект лекций. Тема 18. Погашение и снятие судимости (руск.) — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.