Судабоўка — мікрараён[1] у складзе горада Жодзіна, Мінскай вобласці. Да 1964 г. вёска[2] ў Жодзінскім сельсавеце Смалявіцкага раёну.
Назва
Назва вёскі (і пазнейшага мікрараёна) ад назвы рэчкі Судабоўкі, што выцякала з балота вакол возера Судабле і цекла ў бярэзінскую раку Плісу. Вёска Судабоўка знаходзілася ля ўтоку аднайменнай рэчкі ў Плісу.
Водная назва Судабоўка балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"[3]. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[4].
Судабоўка | |
---|---|
![]() Судабоўка вылучана чырвоным колерам | |
Краіна |
![]() |
Горад | Жодзіна |
Ранейшы статус | вёска |
Год уключэння ў межы горада | 1964 |
Вядомыя асобы
- Іван Семашка (нар.3 сакавіка 1914 г. , пам. у 1998 г.) — ветэран Вялікай Айчынай Вайны.[5]
Зноскі
- ↑ ...планировки микрорайона «Судобовка» в г. Жодино. Архівавана 28 жніўня 2022.
- ↑ ...Але ўжо ў 1964 годзе Навуковы ўвайшоў у гарадскую мяжу. Тады ж да горада былі далучаны вёскі Судабоўка, Дымкаўка, Прыбор'е.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 318-319.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.
- ↑ https://zhkm.by/news/2021/2021_04_28_akcia_narodnaia_letopis_ivan_semashko.html
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.