Суглінак

Суглі́нак[1] — рыхлая пясчана-гліністая асадкавая горная парода, якая складаецца з часцінак памерам менш за 0,01 мм (30-50 %) і абломкавых часцінак больш за 0,01 мм (70—50 %). Мае ў сабе каля 10—30 % гліністых часцінак памерам менш 0,005 мм. Лік пластычнасці 7—17.

Адрозніваюць суглінак груба-, дробназярністы і пылаваты. Паводле колькасці гліністага матэрыялу суглінкі падзяляюць на лёгкія, сярэднія і цяжкія. Мінеральны склад пясчаных суглінкаў больш кварцавы, гліністых — з кааліту, іліту, мантмарыланіту і інш. Паходжанне пераважна кантынентальнае. Сыравіна для вытворчасці цэглы, аглапарыту. На тэрыторыі Беларусі суглінак пашыраны сярод антрапагенных адкладаў.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.